Вадзіма Пракоп'ева будуць судзіць завочна за спробу падпалу дома Гайдукевіча

Алег Гайдукевіч / Еўрарадыё 
Алег Гайдукевіч / Еўрарадыё 

За спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча будуць судзіць 15 чалавек. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў сам дэпутат Палаты прадстаўнікоў. Па яго словах, справа перададзеная ў суд.

"15 чалавек прыцягнута да адказнасці ў Мінску! Трое ідуць паводле асаблівага судаводства, бо хаваюцца пакуль за мяжой!" — напісаў Гайдукевіч.

Замоўцамі замаху ён назваў экс-рэстаратара Вадзіма Пракоп'ева, а таксама І. Чамякіна і Д. Хаміцэвіча.

Як распавядала Еўрарадыё, у чэрвені 2021 года Гайдукевіч заявіў, быццам яго дом хацелі падпаліць — кінулі тры бутэлькі з запальнай сумессю. Праўда, як паведамлялася, пацярпеў толькі кот Гайдукевіча. У верасні таго ж года КДБ паведаміў, што затрымаў нападнікаў. На іх распачалі справу паводле артыкула "Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча". Ім пагражае да 15 гадоў зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі