Ператрусы пачаліся ў сваякоў кандыдатаў у Каардынацыйную раду
Ператрус, ілюстрацыйнае фота / spring96.org
Сілавікі прыйшлі з ператрусамі да сваякоў кандыдатаў у Каардынацыйную раду. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Праваабаронцы ведаюць пра некалькі фактаў ператрусаў. Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.
23 красавіка паведамлялася, што КДБ прызнаў "экстрэмісцкімі фармаваннямі" выбарчыя спісы ў Каардынацыйную раду.
Выбары дэлегатаў у КР адбудуцца з 11 па 17 траўня. Спаборнічаць паміж сабой за 80 месцаў будуць дзевяць зарэгістраваных спісаў.