Даражэе праезд яшчэ ў трох абласцях Беларусі
Аўтобус, ілюстрацыйнае фота
У Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях даражэе праезд у грамадскім транспарце. Прычым на Гомельшчыне і Брэстчыне — ужо з сённяшняга дня.
Праезд у звычайных і хуткасных маршрутах з 25 лістапада каштуе 1,15 рубля, а ў экспрэсных — 1,25 рубля. Тарыфы на прыгарадныя перавозкі не змяніліся.
У Гродзенскай вобласці тарыфы тарыфы пасля падаражання будуць такія ж самыя, як у вышэйназваных абласцях. Аднак падаражанне там адбудзецца 27 лістапада.
Учора стала вядома, што з серады даражэе праезд у Мінску і Магілёўскай вобласці. Тарыфы павысіліся на 10 капеек. Гэта ўжо другое падаражанне праезду сёлета. Папярэдняе адбылося ў сакавіку.
Пра новыя тарыфы пакуль не паведамлялі Мінская і Віцебская вобласці.