“Можам паўтарыць”: ці здольны Лукашэнка паўтарыць мінулыя адлігі — эфір

Віталь Цыганкоў

Віталь Цыганкоў / Еўрарадыё

Насуперак заявам Лукашэнкі пра нязменнасць узятага на рэпрэсіі курсу адліга магчымая. Маўляў, у мінулым ужо такія ж сітуацыі былі. І ў тое, што гісторыя можа паўтарыцца, вераць не толькі беларускія палітыкі ды палітолагі, але і іх заходнія калегі. Праўда, заходнія палітыкі і палітолагі вераць і ў тое, што з Пуціным можна дамовіцца пра мір і пераканаць яго ў шкоднасці імперскіх амбіцый. А таксама вераць, што аднаго можна “купіць за запінкі”, а другога — называючы сябрам. Але ёсць і тыя, хто ў гэта не верыць. Як і ў тое, што NАТО здольнае іх абараніць.

Ці здольны Лукашэнка паўтарыць мінулыя адлігі насуперак “траўме 2020-га”? Чаму Трамп працягвае выцягваць Пуціна з палітычнай ізаляцыі і ці дапаможа гэта спыніць вайну ва Украіне? Ці гатовы дэмсілы да рэфармавання і ці патрэбна ім гэта сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.