Вы тут

Правілы выкарыстання інфармацыйных матэрыялаў Еўрарадыё

Наш лога

Паважаныя калегі!

Дзякуем вам за цікавасць і давер да Еўрарадыё як да невычэрпнай крыніцы інфармацыі. Мы заўсёды адкрытыя для супрацоўніцтва. Аднак перад тым, як публікаваць нашы матэрыялы ў сваіх СМІ, азнаёмцеся, калі ласка, з некалькімі простымі правіламі.

Правіла першае. Самае агульнае

Еўрарадыё не патрабуе ад вас атрымання пісьмовага дазволу (згоды) рэдакцыі на публікацыю нашых матэрыялаў цалкам (тэксты, фота, калажы, відэа, інфаграфіка, аўдыёзапісы, публікацыі ў сацсетках і г.д.) ці іх частковае цытаванне. Мы рады бачыць, што вы лічыце нашу працу годнай свайго інфармацыйнага праекта! Будзем удзячныя, калі вы знойдзеце час і скінеце нам на пошту [email protected] або ў сацсетках спасылку на матэрыялы Еўрарадыё, апублікаваныя на вашым сайце.

 

Правіла другое. Пра ветлівасць

Пры публікацыі нашых матэрыялаў указвайце Еўрарадыё ў якасці крыніцы інфармацыі. Гэтае правіла тычыцца як запазычання матэрыялаў Еўрарадыё цалкам, так і іх частковага цытавання. Калі вы саромеецеся паказваць у сваім СМІ крыніцы інфармацыі, якую запазычваеце, калі ласка, устрымайцеся ад запазычвання матэрыялаў Еўрарадыё.

 

Правіла трэцяе. Пра афармленне

Для тэле- і радыёпраграм вусная спасылка на Еўрарадыё можа выглядаць, напрыклад, так: “Як перадае/даведалася/паведамляе Еўрарадыё”, “Как передаёт/узнало/сообщает Еврорадио”, “Як паведамляе сайт Еўрарадыё”, “Как сообщает сайт Еврорадио”. Абярыце любы варыянт ці выкарыстоўвайце свой. У друкаваных выданнях мы хацелі б бачыць аналагічную пісьмовую згадку, на старонках інтэрнэт-сайтаў — актыўную гіперспасылку, "бачную" пошукавым машынам.

У выпадку, калі ваш сайт публікуе матэрыял Еўрарадыё цалкам, актыўная гіперспасылка на матэрыял, які запазычваецца, павінна знаходзіцца ці ў самым яго пачатку: пад загалоўкам або першай ілюстрацыяй — ці ў першым (калі вёрстка вашага сайта гэтага не дазваляе — у другім) абзацы тэксту. Таксама можна згадаць аўтара матэрыялу (але не замест слова “Еўрарадыё”).

Гіперспасылка павінна прыкметна вылучацца колерам з фону. Колер слоў, выдзеленых гіперспасылкай, не павінен супадаць з колерам шрыфту асноўнага тэксту.

Няправільна:

Таксама няправільна:

Правільна:

У выпадку частковага цытавання аналагічная актыўная гіперспасылка павінна быць размешчаная ў непасрэднай блізкасці ад запазычанага фрагмента.

Правіла чацвёртае

Калі ласка, будзьце вельмі карэктныя пры цытаванні, не мяняйце словы ў нашых загалоўках і не скажайце сэнс нашых матэрыялаў. Гэта ж тычыцца і “рэрайту”: спасылка на першакрыніцу па-ранейшаму з'яўляецца абавязковай. Як і правілы, пералічаныя вышэй.

Калі нейкія пункты правілаў выклікаюць у вас пытанні, напішыце, калі ласка, нам на [email protected] або ў сацсетках.

***

ТАА “Еўрапейскае радыё для Беларусі” з'яўляецца праваўладальнікам інфармацыйных матэрыялаў, апублікаваных на вэб-сайтах euroradio.fm і euroradio.by, у акаўнтах Еўрарадыё ў сацсетках, на Youtube і на Soundcloud, а таксама тых, што транслююцца з дапамогай інтэрнет-вяшчання і радыёвяшчання на агульнадаступных частотах, і іншых інфармацыйных матэрыялаў, якiя ствараюцца ў рэдакцыі Еўрарадыё. ТАА "Еўрапейскае радыё для Беларусі" пакідае за сабой права на абарону сваіх правоў і інтарэсаў любымі законнымі спосабамі, у тым ліку ў судовым парадку.