Зборная Беларусі разграміла Сан-Марына ў Лізе нацый

Беларусы ідуць на трэцім месцы ў групе С

Беларусы ідуць на трэцім месцы ў групе С / АБФФ

3 кастрычніка зборная Беларусі па футболе ў Лізе нацый УЕФА разграміла Сан-Марына з лікам 4:0. Дубль на рахунку Арцёма Канцавога, а Кірыл Пячэнін зрабіў асістэнцкі хет-трык.

Гэта першая перамога беларусаў у бягучым розыгрышы, каманда з чатырма ачкамі займае трэцяе месца ў групе С. Для трэнера Віктара Ганчарэнка гэта першая перамогу ў афіцыйных матчах на чале зборнай Беларусі.

6 кастрычніка беларусы згуляюць супраць фінаў, якія сёння перамаглі Албанію з лікам 2:1.

Сборная Беларуси разгромила Сан-Марино в Лиге наций

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.