ПАЛІТЫКА КАНФІДЭНЦЫЙНАСЦІ ЕЎРАРАДЫЁ

17 траўня 2023 года

Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Еўрапейскае радыё для Беларусі”, якое зарэгістраванае ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Польшча кіруе Інтэрнэт-сайтам з даменнымі імёнамі euroradio.fm, euroradio.by, euroradio.pl, еврорадио.бел, еўрарадыё.бел (далей — сайт).

Еўрарадыё не займаецца апрацоўкай персанальных дадзеных карыстальнікаў, а менавіта, зборам, сістэматызацыяй, назапашваннем, захоўваннем, выкарыстаннем, знішчэннем, перадачай трэцім асобам і трансгранічнай перадачай персанальных дадзеных.

Еўрарадыё карыстаецца паслугамі службаў кампаній Google, IO Technologies і Facebook, а менавіта: Google Analytics, Google Adwords, IO Technologies, Facebook для атрымання кансалідаванай дэперсаніфікаванай статыстыкі ўзаемадзеяння карыстальнікаў з матэрыяламі, размешчанымі на сайце.

Еўрарадыё можа выкарыстоўваць файлы cookie для забеспячэння працы іншых службаў аналітыкі і паляпшэння адлюстравання матэрыялаў сайта для карыстальнікаў. Файлы cookie генеруюцца аўтаматычна і захоўваюцца на камп’ютарах і прыладах карыстальнікаў.

Карыстальнік можа забараніць выкарыстанне файлаў cookie і выдаліць створаныя файлы, выкарыстоўваючы інструментарый свайго браўзера і іншых праграм.

Палітыка прыватнасці Google апублікаваная па спасылцы.

Палітыка прыватнасці Facebook апублікаваная па спасылцы.

Палітыка прыватнасці IO Technologies апублікаваная па спасылцы.

Еўрарадыё бярэ абавязак прытрымлівацца патрабаванняў, якія тычацца этычнага складніка маркетынгавых камунікацый, выкладзеных у Кансалідаваным кодэксе Міжнароднай Гандлёвай палаты — "Практыка маркетынгавых і рэкламных камунікацый". З поўным тэкстам Кодэкса можна азнаёміцца па спасылцы.

Любыя змены ўваходзяць у дзеянне з моманту апублікавання на сайце новай рэдакцыі Палітыкі прыватнасці Еўрарадыё.