Маці Івана Краўцова выпусціла музычны альбом

Вокладка альбома "Дзённы"

Вокладка альбома "Дзённы" / @i.e.kravtsov

Людміла Краўцова, маці палітыка Івана Краўцова, выпусціла свой музычны альбом "Дзённы", які рыхтаваўся да рэлізу амаль 25 гадоў таму.

"Альбом быў гатовы да выпуску яшчэ ў 2002 годзе, але праз складаныя абставіны ў нашай сям'і ў той час так і не дайшоў да слухача. Нядаўна мы знайшлі арыгінальны эскіз вокладкі — каляровы надрук пачатку 2000-х, яго рабіў дызайнер Раберта Касануэва. З'явілася нагода выпусціць яго", — расказаў Краўцоў.

Аранжыроўкі значнай часткі песень рабілі музыканты гурта "Жукі". Тэксты і некалькі песень напісаў Васіль Шугалей, першы прадзюсар "Ляпісаў" і "Забароненых барабаншчыкаў". З тэкстамі дапамагаў таксама Сяргей Філімонаў, стваральнік культавай перадачы "Відзьмо-невідзьмо". Аранжыроўкі некалькіх уласных песень зрабіў барабаншчык "Брава" Паша Кузін. Таксама, па словах Краўцова, руку да альбома прыклаў беларускі прадзюсар і кампазітар Максім Алейнікаў.

Тут можна паслухаць альбом "Дзённы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.