Дуэт Рыбаковых: ці атрымаецца ў Лукашэнкі ўтрымаць увагу Трампа — эфір

Віталь Цыганкоў

Віталь Цыганкоў / Еўрарадыё

Лукашэнка працягвае чапляцца за “перамоўны трэк” з ЗША, каб прадэманстраваць, што працэс ідзе і развітвацца з марамі пра біг дзіл рана, — нават правёў адмысловую нараду. Падчас якой не толькі прагучала пра выкананне беларускім бокам усіх узятых на сябе абавязацельстваў, але і пра разуменне, з якім паставіліся да “прабуксоўкі” выканання абавязацельстваў з боку ЗША. Больш за тое, прагучалі гарантыі хуткай новай сустрэчы з Коўлам. А таксама былі агучаны пажаданні: каб ЗША паўплывалі на ЕС у “станоўчым для Мінска ключы”…

Чаму Лукашэнка нечакана ізноўку вярнуўся да абмеркавання перамоўнага трэка з ЗША? Ці сапраўды існуе верагоднасць правядзення саміту ў фармаце “Мінск-3”? Як сітуацыя апошніх дзён у Еўропе ўплывае на планы Масквы па эскалацыі сітуацыі на еўрапейскім кірунку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.