У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у сілавікоў
Затрыманне / МУС РБ
У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у сілавікоў. Здарэнне адбылося сёння ноччу ў вёсцы Старая Рудня.
У міліцыю паступіла інфармацыя, што жыхар вёскі захоўвае незарэгістраваную паляўнічую стрэльбу, якой пагражае суседзям.
Паведамляецца, што мужчына аказаў узброены супраціў міліцыянерам, якія прыбылі на месца.
Мужчыну застрэлілі.