“Пентаквантар”: Арцём Шуканаў і яго посткіберпанк у эфіры Еўрарадыё!
Арцём Шуканаў. Фота devby
Юбілейная, 15-я Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 7 лістапада. Па традыцыі публічныя аўтары з “кароткага спіса” напярэдадні ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў завітаюць у эфір Еўрарадыё. Сёлета такіх эфіраў будзе тры: 16 кастрычніка ў нас у гасцях быў Аляксандр Карнаўх з раманам “Халодныя землі”, 30 кастрычніка да нас завітае Дзяніс Трусаў з раманам “Боў і мерць у Хротне”. А сёння, 23 кастрычніка, у нашай студыі — Арцём Шуканаў і яго “Пентаквантар”.
Чаму для свайго дэбюту аўтар абраў менавіта такі жанр — посткіберпанк? На якой мове гаворыць будучыня Арцёма Шуканава і адкуль ён пра тую мову дазнаўся? Як беларусаў зацікавіць творам, дзе галоўныя героі — не беларусы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае Арцём Шуканаў у 14:00.