Амаль паўтысячы чалавек судзілі ў Беларусі праз падтрымку Украіны

Сцягі Украіны і Беларусі

Сцягі Украіны і Беларусі / Piotr Piatrouski

За падтрымку Украіны ў Беларусі асуджаныя мінімум 419 чалавек, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Сярод іх — 73 жанчыны. 

"Да гэтага часу людзей затрымліваюць і судзяць за перадачу інфармацыі пра перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі ў межах "справы Гаюна". Таксама працягваецца завочны пераслед беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны", — кажуць праваабаронцы.

Наўпрост цяпер 142 чалавекі з тых, хто быў асуджаны за падтрымку Украіны, утрымліваюцца за кратамі.

Праваабаронцы адзначаюць, што фактаў пераследу можа быць значна больш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.