Польскія спецслужбы паказалі, як абменьвалі Пачобута
Анджэй Пачобут / ABW
Польскія спецслужбы паказалі, як адбываўся абмен палітзняволенага Анджэя Пачобута, заўважыў Белсат.
Відэа апублікавала Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. На фрагменце бачна, як палітвязня сустракаюць на мяжы, як ён некага абдымае і кіруецца ў бок Польшчы, трымаючы ў руках беларускі пашпарт.
Апублікаваны ролік — гэта анонс праграмы "Новая халодная вайна" на польскім тэлебачанні. Выпуск выйдзе 25 кастрычніка, у ім прадстаўнік спецслужбы распавядзе падрабязнасці гэтай аперацыі.
Актывіст польскай меншасці, гродзенскі журналіст Анджэй Пачобут быў вызвалены і вывезены з Беларусі ў Польшчу ў межах абмену 28 красавіка на памежным пераходзе "Баброўнікі" – "Бераставіца". Ён правёў у зняволенні 5 год.
🎥 Funkcjonariusz ABW przed kamerą❓ To rzadki widok. Tym razem zdecydowaliśmy się zrobić wyjątek. Nie bez powodu. 28 kwietnia br., podczas wymiany więźniów między Polską a Białorusią, wolność odzyskał https://t.co/9IR5jL9gTr. Andrzej Poczobut. @ABW_GOV_PL odegrała kluczową rolę w przygotowaniu i przeprowadzeniu tej operacji. I właśnie tej wymianie poświęcony jest nasz udział w programie @RaportSpecjalny, zatytułowanym „Nowa zimna wojna”. Udostępniliśmy fragmenty nagrań z miejsca działań, a funkcjonariusz #ABW opowiedział o kulisach wymiany i specyfice takich operacji. 📺 TVP Info 🗓️ Niedziela, 25 października | 20:15
— ABW (@ABW_GOV_PL) October 23, 2026