Пачобут атрымаў прэстыжную ўзнагароду з рук Бяляцкага
Анджэй Пачобут і Алесь Бяляцкі / "Радыё Свабода"
Былы палітвязень Анджэй Пачобут атрымаў прэстыжную польскую прэміяю "Залаты лаўр" у катэгорыі "Асоба году", паведамляе "Радыё Свабода".
Выступаючы з прамовай, Пачобут сказаў, што не лічыць сябе героем. Ён назваў героямі звычайных людзей унутры краіны і перадусім адзначыў актывістаў Саюзу палякаў.
Узнагароду ўручыў ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі. Самога Алеся адзначылі ў намінацыі "Асоба году" ў той самая прэміі ў 2023 годзе.
"Залаты Лаўр Super Biznesu" — прэмія, якую з 2014 году прысуджаюць за дасягненьні і ўнёсак у развіцьцё эканомікі ды грамадзкага жыцьця.