Анджэй Пачобут зноў плануе ехаць у Беларусь у снежні
Анджэй Пачобут у Лодзінскім універсітэце / PAP
Актывіст польскай меншасці Анджэй Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь у снежні. Пра гэта экс-палітвязень сказаў падчас сустрэчы са студэнтамі Лодзінскага ўніверсітэта, паведамляе Беларуская рэдакцыя Польскага радыё.
Падчас сустрэчы Пачобут расказаў, як рэжым Лукашэнкі займаецца прапагандай, маніпулюе гісторыяй і злоўжывае законам. Ён адзначыў, што сітуацыя ў Беларусі не палепшала ў параўнанні з папярэднімі гадамі. Аднак Пачобут спадзяецца, што яна пачне мяняцца.
"Цяпер дзейнасць Саюза палякаў у Беларусі вельмі абмежаваная — без параўнання з тым, што было да 2020 года. Я спадзяюся, што палітыка заходніх дзяржаваў у дачыненні да Беларусі прычыніцца да таго, што прастора для нашай дзейнасці будзе пашырацца", — заявіў ён.
Пачобут ужо наведваў Беларусь у верасні. Эксперты мяркуюць, што магчымасць гэтага візіту была ўзгодненая з рэжымам Лукашэнкі на міжнародным узроўні.