У гэтыя выхадныя пройдуць фінальныя пробы на ролю новага Бонда

Дэніэл Крэйг у ролі Джэймса Бонда

Дэніэл Крэйг у ролі Джэймса Бонда / Metro-Goldwyn-Mayer, Universal Pictures

Фінальныя пробы на ролю "новага Бонда" пройдуць у гэтыя выхадныя.

Лічыцца, што на фінішную прамую кастынгу выйшлі акцёры Кэлам Тэрнер, Джэк Лаўдэн і Джош О'Конар. Тэрнер стаў вядомы дзякуючы серыялу "Майстры паветра", Лаўдэна праславіў шпіёнскі серыял "Павольныя коні", а О'Конара ведаюць па ролі прынца Чарльза ў серыяле "Карона".

Дакладна спіс імёнаў "фіналістаў" не агучваецца, да таго ж, верагодна, у заключным этапе адбору прыме ўдзел не тры, а пяць прэтэндэнтаў. Фіналісты праходзяць праслухоўванне, якое складаецца з трох частак: трукі, уменне трымацца перад камерай і дыялогі.

Дэніэл Крэйг выконваў ролю Джэймса Бонда на працягу 15 гадоў і ў пяці фільмах. Кампанія Amazon MGM Studios, якая цяпер валодае франшызай бандыяны, абвясціла аб пачатку кастынгу ў маі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.