"Экстрэмізмам" у Беларусі прызналі песню гурта ЛСП

Адну з песень ЛСП цяпер спяваць У Беларусі небяспечна, ілюстрацыйнае фота

Адну з песень ЛСП цяпер спяваць У Беларусі небяспечна, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Міністэрства іфармацыі абнавіла спіс "экстрэмісцкіх матэрыялаў".

У яго дадалася песня "Номера" гурта ЛСП. Адпаведнае рашэнне 24 жніўня прыняў суд Наваполацка.

Экстрэмісцкай лічыцца і Інстаграм-старонка амбасадара ўкраінскага МЗС па асаблівых даручэннях Яраслава Чарнагора — ён адказвае за сувязь з беларускімі дэмсіламі. Рашэнне пра "экстрэмізм" у сацсетках дыпламата прыняў 25 жніўня суд Горацкага раёна.

Суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў "экстрэмісцкім" тэлеграм-канал "Дошка аб'яў (Poznań) | Барахолка".

Сярод іншых у спіс "экстрэмісцкіх" трапіла Інстаграм-старонка ініцыятывы "Мальдзіс".

Рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае абвінавачанні ў экстрэмізме для пераследу сваіх палітычных апанентаў і іншадумцаў. "Экстрэмісцкія" спісы выраслі настолькі, што нават самі ўлады не паспяваюць за імі сачыць, таму некаторыя рэсурсы прызнаюць "экстрэмісцкімі" па два-тры разы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.