Беларускі андэграўнд набірае абароты ў Польшчы: чаго чакаць — эфір

Студыя K6 Live

Студыя K6 Live / асабісты архіў

Беларускі андэграўнд становіцца ўсё больш заўважным у Варшаве. А фіксацыяй гэтага музычнага дзвіжу амаль год займаецца К6 — платформа з жывымі вечарынамі і канцэртамі, якая збірае разам музыкаў, паэтаў і слухачоў. Цяпер К6 аб'ядналіся з дакументальным праектам "Твары" — каб пра беларускую музыку і яе творцаў даведалася як мага больш людзей. 

Пра першыя вынікі і перспектывы калабарацыі, патэнцыял беларускага руху і яго інтэграцыю ў еўрапейскі кантэкст гаворым са стваральнікамі K6 Стасам Мурашкам і Альбертам Кенгерлі.

Калі: аўторак, 13 кастрычніка, 13:00 (час мінскі)

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.