Школьнікаў з ваенна-патрыятычных клубаў адпраўляюць дапамагаць вяскоўцам

Талачынскі ВПК "Фенікс" на ферме

Талачынскі ВПК "Фенікс" на ферме / t.me/uvd_vitebsk

Падлеткамі з ваенна-патрыятычных клубаў у Віцебскай вобласці пачалі закрываць недахоп рабочых рук у сельскай гаспадарцы, заўважыў тг-канал @vitebsk_info.

Выхаванцаў ваенна-патрыятычнага клуба "Патрыёт" пры Бешанковіцкім РАУС адправілі ў ЗАТ "АСБ-Агра наватар". Там падлеткі рыхтавалі да зімы сельгастэхніку: займаліся навясным абсталяваннем і шынамі камбайнаў. Звычайна гэта робяць спецыялісты гаспадаркі, адказныя за тэхнічнае абслугоўванне машын.

У Талачынскім раёне ўдзельнікаў міліцэйскага клуба "Фенікс" адправілі на малочна-таварны комплекс "Зялёнае". Школьнікі з рыдлёўкамі і мяцёлкамі прыбіралі цялятнікі і чысцілі кармавыя праходы. У міліцыі гэта назвалі выхаваннем любові да роднай зямлі і павагі да сельскай працы.

У міліцыі не ўдакладнілі, ці атрымалі школьнікі грошы за сваю працу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.