“Не спыніць, не стрымаць”: як рэжым ваюе з “Пагоняй” і перапісвае гісторыю — эфір

Павел Церашковіч

Павел Церашковіч

У Генпракуратуры прапанавалі перагледзець гербы беларускіх гарадоў, на якіх ёсць “Пагоня”. На думку прадстаўнікоў ведамства, рэгіянальную сімволіку трэба прывесці ў адпаведнасць з “дзяржаўнай ідэалогіяй”. Адначасова, таксама, відаць, у адпаведнасці з “дзяржаўнай ідэалогіяй”, лукашэнкаўскія карнікі праводзяць ператрусы і затрымліваюць студэнтаў і выкладчыкаў, якія атрымалі дапамогу ад замежнай дабрачыннай ініцыятывы.

Чаму гістарычны герб, унесены ў спіс гістарычных каштоўнасцей Беларусі, так муляе вока лукашэнкаўскім ідэолагам і ці існуе яна насамрэч — “дзяржаўная ідэалогія” — у дзеючага рэжыму? Чарговыя ператрусы і затрыманні сярод студэнтаў і выкладчыкаў — чарговая хваля рэпрэсій ці нешта большае? Што адбываецца з ЕГУ і чаму ў яго застаўся “апошні шанец”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з дарадцам Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі, гісторыкам Паўлам Церашковічам у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.