Праезд у грамадскім транспарце падаражэў у апошніх двух рэгіёнах Беларусі

Аўтобус, ілюстрацыйнае фота

Аўтобус, ілюстрацыйнае фота / Мінская міліцыя

Стала вядома пра падаражанне праезду ў грамадскім транспарце ў дзвюх апошніх абласцях Беларусі — Віцебскай і Мінскай.

Кошт адной паездкі павялічыўся на 10 капеек — з 1,05 да 1,15 рубля. Адпаведныя рашэнні прынялі мясцовыя аблвыканкамы.

Падаражанне адбылося з 26 лістапада.

Раней стала вядома пра павышэнне тарыфаў на праезд ва ўсіх астатніх рэгіёнах краіны. Яно адбылося 25 лістапада. Толькі ў Гродзенскай вобласці праезд падаражэе ў пятніцу, 27 лістапада.

Сёлета цэны на праезд падымаюць другі раз. Папярэдняе падаражанне адбылося ў сакавіку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.