ЗША гатовы аддаць Беларусь Расіі: ці сапраўды гэта так? Эфір
Антон Пянькоўскі / Еўрарадыё
Трамп не зацікаўлены ва ўдзеле Лукашэнкі ў перамовах наконт міру ва Украіне ні ў якім выглядзе. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё кажа экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава. Не хоча гэтага і Уладзімір Зяленскі (што нядзіўна), і нават Пуцін. Апошняга можна зразумець: ён казаў, што здольны адстойваць інтарэсы Беларусі. Атрымліваецца, што, у тым ліку і для ЗША, пытанне Беларусі не надта важнае і не вартае ўвагі.
Ці сапраўды для Трампа прысутнасць прадстаўніка Беларусі на перамовах па Украіне непажаданая? Ці гатовы ЗША проста аддаць Беларусь у сферу інтарэсаў Расіі? Ці здольныя беларускія дэмсілы нейкім чынам дамагчыся таго, каб нашы нацыянальныя інтарэсы на такіх перамовах былі ўлічаны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі ў 15:00.