Каталікоў выціскаюць з Беларусі, а на змену ім едуць Z-святары з Расіі — эфір
Наталля Васілевіч / fecebook.com
22 лістапада ў Светлагорску развіталіся з пробашчам Тадэвушам Самарэкам. Польскі місіянер, які служыў у Беларусі 27 гадоў, пакідае краіну. У Пінскай дыяцэзіі, якая адчувае востры недахоп святароў, замену яму пакуль не знайшлі. Затое хапае расійскіх святароў, якія падтрымліваюць вайну Расіі супраць Украіны і якіх запрашаюць выступаць перад беларускімі студэнтамі. Гэтым разам адзначыўся Віцебскі ўніверсітэт імя Машэрава. Але што казаць, калі Лукашэнка не спыняе падтрымку гэтай вайны і пагражае працягваць сваю вайну супраць уласнага народа.
Якія наступствы чакаюць каталікоў Беларусі ў выніку мэтанакіраванай палітыкі рэжыму па выцісканні святароў з краіны? Ці існуюць механізмы абароны беларускіх падлеткаў ад прарасійскай і праваеннай агітацыі? Ці прывядуць пагрозы Лукашэнкі ўзмацняць рэпрэсіі да змены палітыкі ЕС адносна Мінска? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч у 15:00. Праграма выходзіць два разы на месяц.