Сезонны ўздым захворвання на ВРІ ў Беларусі невысокі — Мінздароўя
Хвароба, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Сезонны ўздым захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) у Беларусі на цяперашні час ацэньваецца як невысокі з паступовай тэндэнцыяй да росту.
Як паведамляе Мінздароўя, узровень захворвання на 7% ніжэйшы, чым за аналагічны леташні перыяд. Асноўную масу хворых (63№) складаюць дзеці.
Вірусы грыпу за мінулы тыдзень у Беларусі не выяўленыя, а выпадкі COVID-19 — адзінкавыя. Паводле інфармацыі медыкаў, захворванні выклікаюцца негрыпознымі вірусамі: рынавірусам (34,1%), бок️авірусам (26,3%), адэнавірусам (18,7%), вірусамі парагрыпу (9,9%), змяшанымі інфекцыямі (7,7%).
Таксама ёсць невялікі адсотак (ад 1,1% да 2,4%) выпадкаў SARS-CoV-2, сезонных каранавірусаў, метапнеўмавіруса, РС-віруса, мікаплазмы і хламідафіла пнеўманій.
Паводле звестак СААЗ, у свеце доля станоўчых тэстаў на грып перавышае 10%, у еўрапейскім рэгіёне — 11%, прычым пераважае падтып A(H1N1)pdm09.