Бясплатныя медкансультацыі для беларусаў унутры краіны запускае "Раёнка"

"Раёнка"

"Раёнка"

У Беларусі стартуе пілотная праграма "Раёнка" — бясплатныя і ананімныя анлайн-кансультацыі. Іх арганізоўваюць беларускія медыкі для людзей, якім цяжка атрымаць неабходную меддапамогу.

"Раёнка" адрасаваная тым жыхарам Беларусі, якім цяжка атрымаць меддапамогу ці немагчыма бяспечна звярнуцца ў дзяржаўныя медыцынскія ўстановы.

У першую чаргу гэта:
— жыхары вёсак і малых гарадоў, дзе нестае медыцынскіх спецыялістаў;
— людзі, якія не маюць магчымасці аплаціць прыватную медыцыну;
— бацькі-адзіночкі і людзі з інваліднасцю;
— людзі, якія перажылі гвалт або рэпрэсіі, у тым ліку былыя палітвязні і чальцы іх сем'яў;
— прадстаўнікі ЛГБТК+ супольнасці ды іншых уразлівых груп.

Пацыенты змогуць атрымаць кансультацыю лекара праз анлайн-чат ці аўдыязванок праз зашыфраваныя каналы сувязі.

Кансультацыі будуць ананімнымі: лекар не будзе ведаць імя пацыента, а пацыент — імя лекара.

Для пацыентаў дапамога будзе цалкам бясплатнай. Медыцынскія кансультацыі будуць аплочвацца з ахвяраванняў беларусаў за мяжой.

За тры месяцы арганізатары плануюць сабраць 3000 еўра і забяспечыць 100 медкансультацый.

Калі вы жывяце ў Беларусі і сутыкаецеся з цяжкасцямі ў атрыманні меддапамогі, вы можаце падаць заяўку на ўдзел у праграме .

Тыя, хто жыве за мяжой Беларусі, могуць падтрымаць "Раёнку" ахвяраваннем праз спецыяльны віджэт на платформе "Тры Сланы".  

Кантакт для сувязі: [email protected]

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.