У Беларусі запусцілі экспрэс-дастаўку аптэчных безрэцэптурных тавараў

Рэцэптурныя прэпараты дастаўляць заканадаўча па-ранейшаму не дапускаецца

Рэцэптурныя прэпараты дастаўляць заканадаўча па-ранейшаму не дапускаецца / LookByMedia

"Белфармацыя" і "Белпошта" запусцілі экспрэс-дастаўку аптэчных тавараў у любы населены пункт Беларусі. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Даставіць дадому могуць безрэцэптурныя лекавыя сродкі з пераліку Мінздароўя, а таксама тавары для прыгажосці, здароўя і догляду. Для іх не патрабуецца тэмпературны рэжым захоўвання ніжэй за плюс 15 градусаў.

Рэцэптурныя прэпараты дастаўляць заканадаўча па-ранейшаму не дапускаецца. Іх можна забраніраваць на сайце і забраць у аптэцы. Акрамя таго, сэрвіс не дастаўляе спіртазмяшчальныя лекавыя сродкі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту звыш 25%.

Аформіць заказ і атрымаць кансультацыю спецыяліста можна па адзіным нумары 169. У Мінздароўі адзначылі, што гэта падыходзіць і тым, у каго няма доступу да інтэрнэту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.