У адным з медцэнтраў Мінска падчас прыёму памёр пацыент

"Хуткая дапамога"

"Хуткая дапамога" / LookByMedia

У адным з медыцынскіх цэнтраў Мінска памёр 58-гадовы мужчына. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт, акалічнасці здарэння ўдакладняюцца.

Паводле дадзеных ведамства, пацыент хварэў анкалагічным захворваннем. Ён прыйшоў у медыцынскі цэнтр на абследаванне, падчас прыёму яго стан рэзка пагоршыўся. Нягледзячы на рэанімацыйныя мерапрыемствы, выратаваць мінчаніна не ўдалося.

Следчыя не называюць медыцынскі цэнтр. Гаворка, верагодна, ідзе пра цэнтр "Лодэ". У суботу вечарам карыстальнікі Threads пісалі, што каля медцэнтра на праспекце Незалежнасці стаяць машыны хуткай дапамогі, міліцыі і судова-медыцынскай экспертызы.

Іншых падрабязнасцей пра прычыны смерці і ход праверкі Следчы камітэт не прыводзіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.