Палітвязню Алегу Ларычаву падчас суда выклікалі хуткую

Алег Ларычаў

Алег Ларычаў / архіўнае фота

Палітвязню Алегу Ларычаву падчас суда выклікалі хуткую: стан яго здароўя пагаршаецца. Пра гэта ў сацсетках паведамляе Аліна Герашчанка.

"У яго язвы на нагах, якія не загойваюцца, паднялася тэмпература. Медычная дапамога нерэгулярная. А ў Алега цукровы дыябет і ёсць рызыка развіцця гангрэны", — піша Герашчанка.

Ларычаў знаходзіцца за кратамі з лістапада 2025 года.

Праваабаронцы неаднаразова звярталі ўвагу на праблему медыцынскай дапамогі людзям, якія знаходзяцца за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.