У Варшаве адбылося афіцыйнае адкрыццё Офіса Ціханоўскай
Офіс Святланы Ціханоўскай у Варшаве / LookByMedia
У Варшаве адбылося афіцыйнае адкрыццё Офіса Святланы Ціханоўскай. Ён знаходзіцца ў самым цэнтры горада — плошча Канстытуцыі, 6.
На мерапрыемстве прысутнічаў мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.
Апроч самога Офіса на новым месцы запрацуе грамадская прастора, дзе беларускія арганізацыі, ініцыятывы і самі беларусы змогуць праводзіць свае мерапрыемствы, сустракацца і рэалізоўваць сумесныя праекты.
Дарэчы, Офіс Ціханоўскай размясціўся ў гістарычным памяшканні былой кавярні Niespodzianka, дзе ў 1989 годзе працаваў выбарчы штаб варшаўскай "Салідарнасці".
Святлана Ціханоўская і Рафал Тшаскоўскі
Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская