“Наша вайна”: ці гарантуе перамога ў баі перамогу над бюракратыяй — эфір
Аляксандр "Кусь" Клачко / Еўрарадыё
У канцы верасня Еўрарадыё пісала пра праблему Веранікі Яновіч — былой добраахвотніцы і ўдавы добраахвотніка Аляксея Лазарава. Дзяўчына жыве ва Украіне і мае дадатковую абарону, але ёй адмовілі ў выплаце апошняга заробку сужэнца, які загінуў падчас баявых дзеянняў, на падставе яе беларускага грамадзянства. Але немагчымасць атрымання такіх выплат альбо складанасці з легалізацыяй — не адзіныя праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы-ветэраны. Такіх праблем вельмі шмат. І сутыкаюцца людзі з імі не толькі ва Украіне, але і ў краінах ЕС.
Якія самыя актуальныя праблемы паўстаюць перад беларускімі ветэранамі баявых дзеянняў ва Украіне? Ці існуюць механізмы і магчымасці для вырашэння гэтых праблем? Ці гатова беларуская супольнасць дапамагаць ветэранам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік дабрачыннай арганізацыі KUS, былы добраахвотнік Аляксандр “Кусь” Клачко ў 13:00.