Пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце пачалі 11 крымінальных спраў

Канцэрт Макса Каржа ў Франкфурце

Канцэрт Макса Каржа ў Франкфурце / DW

Нямецкая паліцыя пачала 11 крымінальных спраў пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце. Пра гэта гаворыцца ў адказе паліцыі на запыт DW.

Падчас і пасля канцэрту рэпера 10 кастрычніка былі затрыманыя 63 чалавекі. У паліцыі кажуць, што іх даглядзелі і праверылі дакументы — гэтыя меры падпадаюць пад часовае абмежаванне волі. У большасці выпадкаў гаворка ішла пра падазрэнні ў нанясенні цялесных пашкоджанняў і супраціве супрацоўнікам паліцыі.

Да арганізатараў канцэрту паліцыя прэтэнзій не мае. Паводле іх, "арганізатар належным чынам выконваў свае абавязкі падчас канцэрту і, у прыватнасці, выдаляў з мерапрыемства асоб, якія парушалі правілы паводзін".

На канцэрт Макса Каржа ў Франкфурце прыехала каля 30 тысяч чалавек. Пасля шоу ў раёне Альт-Заксенхаузен адбыліся сутычкі з паліцыяй, а некаторыя ўдзельнікі кідалі ў сілавікоў бутэлькі. Сам спявак падчас канцэрту заклікаў спыніць вайну ва Украіне, але спыніў фанатаў, якія сталі крычаць абразлівыя лозунгі на адрас Пуціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.