У Расіі арыштавалі намесніка галоўнакамандуючага паветрана-касмічнымі сіламі

Юрый Грэхаў

Юрый Грэхаў / Мінабароны РФ

У Маскве 235-ы гарнізонны ваенны суд арыштаваў намесніка галоўнакамандуючага паветрана-касмічнымі сіламі па ўзбраенні, генерал-палкоўніка Юрыя Грэхава. Паводле неафіцыйных крыніц яго вінавацяць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Як адзначае "Новая газета Европа", у картатэцы суда не пазначаны артыкул, які інкрымінуюць генерал-палкоўніку.

На вайсковай службе Грэхаў знаходзіцца з 1979 года. Ад пачатку нулявых гадоў ён займаў кіруючыя пасады ў супрацьпаветранай абароне. У 2015-м яго перавялі ў паветрана-касмічныя сілы.

Цяперашнюю пасаду намесніка галоўнакамандуючага па ўзбраенні Грэхаў займае з 2021 года. Ён адказвае за аснашчэнне войскаў узбраеннем і ваеннай тэхнікай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.