Трамп ад сябе дадаў два словы ва ўзгодненую з NATO заяву пра вайну — Politico
Дональд Трамп / Carlo Allegri / Reuters
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ад сябе памяняў фармулёўку сумеснай заявы з генсакратаром NATO Маркам Рутэ.
Ва ўзгодненым абодвума бакамі тэксце быў заклік да Расіі не пашыраць маштабы вайны. А праз некалькі гадзін Трамп апублікаваў у сваёй сацсетцы Truth сваю версію заявы — папраўленую, заўважыла выданне Politico.
У фразе "Расія павінна пазбягаць любых дзеянняў, якія наўмысна ці ненаўмысна пашыраюць вайну" пасля першага слова прэзідэнт ЗША дапісаў: "і Украіна".
Прадстаўнік NATO ананімна пацвердзіў Politico, што бакі афіцыйна ўзгаднілі менавіта першапачатковы варыянт заявы.
Сустрэча Трампа і Рутэ адбылася ўвечары 25 лістапада ў рэзідэнцыі амерыканскага прэзідэнта ў Фларыдзе. У сумеснай заяве яны абвясцілі неабходнасць хутчэйшага мірнага ўрэгулявання і недапушчэння далейшага пашырэння вайны з боку Расіі.
У Politico звязваюць дзеянні Трампа з яго рознагалоссямі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Украіна працягвае атакаваць расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы і аб'екты крытычнай інфраструктуры нягледзячы на просьбы Трампа. У адказ той вінаваціць Зяленскага ў перашкодзе мірнаму пагадненню. Сам Трамп падчас сустрэчы ў кітайскім Шэньчжэне назваў Уладзіміра Пуціна сваім сябрам.