Зяленскі сказаў украінскім вайсковым камандзірам, што хоча бачыць Крымскі мост разбураным
Крымскі мост / AFP / Scanpix
Уладзімір Зяленскі сказаў украінскім вайсковым камандзірам, што хоча бачыць Крымскі мост цалкам разбураным. Пра гэта піша The Telegraph са спасылкай на крыніцы.
Выданне даведалася падрабязнасці аперацыі 17 лістапада, калі ў выніку ўкраінскай атакі адзін з пралётаў і арка маста рухнул
Мабільныя пускавыя ўстаноўкі для запуску ракет "Нептун" вывелі на пазіцыі апоўначы. Вайскоўцы выпусцілі "значную колькасць" ракет, адразу пасля чаго брыгада пачала згортваць комплексы.
На працягу некалькіх гадзін пасля пуску ракет па мосце білі і іншымі ўзбраеннямі.