У Беларусі заблакуюць Spotify
Spotify / pixabay.com
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь паведамляе (сцвярджаецца, што "з вялікім шкадаваннем"), што ў краіне заблакуюць найпапулярнейшы шведскі музычны сэрвіс Spotify.
За тое, што Spotify нібыта, "нягледзячы на актыўную працу з ім, не пагасіў запазычанасць перад бюджэтам Рэспублікі Беларусь па падатку на дададзеную вартасць".
У выніку МПЗ прыняло рашэнне абмежаваць з 1 снежня 2026 года доступ да сэрвісу.
Гэта азначае, што распаўсюджванне кантэнту, які прапануе такі сэрвіс, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе спынена, што, у сваю чаргу, абмяжуе магчымасць атрымання выручкі кампаніяй-нерэзідэнтам ад беларускіх падпісчыкаў.