Гурт "Дразды" выканаў свой хіт "Хата бацькоў" у Крамлі і па-руску

Гурт "Дразды"

Гурт "Дразды" / newsgomel.by

Беларускі гурт "Дразды" выступіў на канцэрце ў маскоўскім Крамлі.

Музыкі зняліся ў спецвыпуску шоу Андрэя Малахава "Песні ад усёй душы". Яны выканалі свой найбольш вядомы хіт "Хата бацькоў". Праўда, прагучала песня ў рускім варыянце — "Родительский дом".

Свой выступ беларускія музыкі пачалі са слоў "Прывітанне, Крэмль!" Таксама яны падарылі Малахаву вышыванку.

Запіс канцэрта паказалі на тэлеканале "Расія 1" 4 лістапада. У гэты дзень адзначаецца адно з галоўных ідэалагічных святаў цяперашняй Расіі — Дзень народнага адзінства. Іранічна, што адзначаюць яго ў гонар падзеяў 1612 года, калі з Масквы былі выгнаныя "польскія інтэрвенты", сярод якіх былі продкі цяперашніх жыхароў Беларусі і Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.