Сяргея Міхалка дадалі ў базу вышуку МУС Расіі
Сяргей Міхалок / фота з сацсетак Міхалка
У базе выўуку Міністэрства ўнутраных справаў Расіі з'явілася імя беларускага музыкі Сяргея Міхалка, лідара гуртоў "Ляпіс Трубяцкі", Brutto ды іншых праектаў. Яго дадалі туды 23 лістапада, заўважыў праваабарончы цэнтр "Вясна".
У базе не пазначаны артыкул, паводле якога музыку абвясцілі ў вышук.
Сёлета ў жніўні Мінскі гарадскі суд завочна прызначыў Міхалку чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Артыста прызналі вінаватым у "абразе Лукашенкі" (ч. 1 арт. 368 КК) і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК).