Удары расійскімі ракетамі Х-101 па Польшчы былі мэтанакіраванымі — эксперт

Ракета X-101

Ракета X-101 / Мінабароны Украіны

Расійскія ракеты Х-101, якія 20 лістапада ўпалі і ўзарваліся на тэрыторыі Польшчы, былі спецыяльна мадэрнізаваны для ўдару па краіне. Такую думку выказаў украінскі ваенны эксперт Аляксандр Каваленка, які прааналізаваў характарыстыкі ракет.

"Выпушчаныя над заходняй часткай Валгаградскай вобласці ракеты Х-101 ніяк не змаглі б даляцець да Польшчы, калі б яны былі стандартнымі дагукавымі крылатымі ракетамі дадзенага тыпу, а не спецыяльна мадэрнізаванымі для ўдару па тэрыторыі еўрапейскай краіны", — сцвярджае эксперт.

Каваленка адзначае, што заяўленая далёкасць у 2 800 км адносіцца да палёту па прамой на пастаяннай вышыні, без манеўраў і змены вышынь. Пры абыходзе пазіцый ПВА і рэльефу расход паліва, паводле яго дадзеных, узрастае ў разы, таму такія ракеты не заўсёды даляцяць нават да захаду Украіны.

Паводле версіі Каваленкі, баявую частку ракет памяншылі прыблізна ўдвая дзеля павелічэння паліўнага бака. Ён сцвярджае, што такія ракеты ўжываюць не ўпершыню. 

На яго думку, прылёт трох Х-101 у Польшчу 20 лістапада не быў памылкай навядзення або вынікам працы РЭБ, а стаў мэтанакіраваным ударам па краіне, якая ўваходзіць у ЕС і НАТО.

Эксперт піша, што ні Польшча, ні генсак НАТО Марк Рютэ, ні іншыя прадстаўнікі альянсу не заявілі пра немагчымасць такога палёту для звычайнай Х-101. Каваленка сцвярджае, што альянс не прызнае мэтанакіраванасці ўдараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.