"Нікуды не варта" — Лукашэнка абурыўся планамі РФ вырабляць тое, што выпускае РБ

Шыны беларускай вытворчасці

Шыны беларускай вытворчасці / infotrans.by

Беларусі і Расіі варта прыняць дадатковыя меры па абароне агульнага рынку і працаваць над тым, каб не ствараць дублюючых вытворчасцяў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Омскай вобласці РФ Віталём Хацэнкам.

Паводле Лукашэнкі, Расія павінна "сваім найбліжэйшым саюзнікам ствараць умовы для развіцця з карысцю для самой Расіі". А наконт стварэння дублюючых і канкуруючых вытворчасцяў у Саюзнай дзяржаве Лукашэнка заявіў, што "гэта зусім нікуды не варта". 

У прыватнасці, яго абурылі намеры стварыць у Расіі вытворчасць буйнагабарытных і звышбуйнагабарытных шын, якія ўжо вырабляюць у Беларусі. Такую вытворчасць акурат у Омску плануюць стварыць разам з кітайцамі.

Пра намеры будаваць такую вытворчасць скардзіўся ў чэрвені 2026 года амбасадар Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў. Ён казаў пра стварэнне канкурэнцыі для беларускіх прадпрыемстваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.