“Фаварыты”: як становяцца фаварытамі Лукашэнкі і што яны з гэтага маюць — эфір
Ілюстрацыя buromedia.io
За больш як трыццаць гадоў кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі сфарміравалася кола людзей, якія дзякуючы сувязям з уладай атрымліваюць грошы, уплыў, доступ да дзяржаўных рэсурсаў і іншыя прывілеі. Журналісты-расследавальнікі “Бюро” стварылі базу “Фаварыты”, дзе сабралі пацверджаную інфармацыю пра дзейнасць фаварытаў і фаварытак Лукашэнкі, іх сямейныя і дзелавыя сувязі, дзейныя і ранейшыя актывы.
Ці сапраўды ў Беларусі склалася ледзь не структура фаварытаў і фаварытак Лукашэнкі? Пра якія прывілеі і бонусы ад статусу фаварытаў ідзе размова? Якая мэта стварэння менавіта базы фаварытаў, калі пра карупцыю Лукашэнкі, яго сям’і і атачэння “і так усім вядома”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксандр Ярашэвіч у 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.