Ці сапраўды НАТА гатова бараніць Еўропу ад расійскага нападу — эфір
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Еўрапейская камісія 23 лістапада прадставіла 22‑і пакет санкцый супраць Расіі. Новы пакет ахоплівае некалькі асноўных кірункаў: фінансаванне вайны, ізаляцыю Расіі, энергетычны сектар, а таксама ўдзел расійскіх спартсменаў і камандаў у еўрапейскіх мерапрыемствах. На першы погляд, гэты санкцыйны пакет беларускі бок не закранае. А ў гэты час у розных абласцях Беларусі па чарзе праходзяць вучэнні МУС па гатоўнасці дзеянняў “у асаблівых умовах”. На фоне трох расійскіх ракет Х-101, якія “выпадкова” заляцелі ў Польшчу, і нежадання Лукашэнкі нават размаўляць пра магчымасць спынення рэпрэсій, такая падрыхтоўка сілавога і судовага апарату да дзеянняў у ваенных умовах насцярожвае.
Ці закране 22-і санкцыйны пакет ЕС супраць Расіі беларускую эканоміку і чаму няма новых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі? Чаму НАТА не рэагуе на расійскія правакацыі супраць членаў Альянсу? Ці сапраўды чакаць ад Лукашэнкі крокаў па змяншэнні ўзроўню рэпрэсій не даводзіцца? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 15:00.