Каму катэдж за тры мільёны, а каму брудная вада з крана і турма за Тік-Ток — эфір
Вольга Лойка / Еўрарадыё
На беларускім рынку токенаў новы дэфолт… Калі вы не зразумелі, пра што гаворка, то гэтая навіна не для вас. Праходзім (я разам з вамі) далей. Пад Мінскам на продаж выставілі чарговы асабняк — гэтым разам за 3,15 мільёна долараў, а ўздоўж агароджы адной са шматлікіх лукашэнкаўскіх рэзідэнцый вырас цэлы квартал маёнткаў, коштам ад аднаго мільёна і вышэй, “сваіх людзей”. Але і тут большасці беларусаў рабіць няма чаго. А вось навіны пра брудную ваду ў кранах, пакаранне за скаргі ў сацсетках на чыноўнікаў і безгаспадарчасць, матэрыяльныя праблемы шматдзетных сем’яў — гэта тое, з чым большасць беларусаў сутыкаецца пастаянна.
Ці стаў квартал маёнткаў ля агароджы лукашэнкаўскай рэзідэнцыі прыкметай паляпшэння ўзроўню жыцця беларусаў? Чаму ў кранах беларусаў не сканчаецца вада колеру… кавы? Ці мае сэнс звяртацца па дапамогу ў вырашэнні камунальных і жыццёвых праблем да Лукашэнкі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка ў 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.