Вялізны склад Wildberries пад Фаніпалем блізкі да завяршэння

Склад Wildberries

Склад Wildberries / t.me/minsk_gl

Пад Фаніпалем блізкі да завяршэння велізарны склад Wildberries на 6 тысяч працоўных месцаў.

Лагістычны цэнтр плошчай 205 тысяч кв. м з'явіцца ў вёсцы Шпількі за 15 км ад мінскай кальцавой.

Адкрываць аб'ект плануюць паэтапна ў 2027-2028 гадах.

Украінскія дроны з 18 ліпеня атакуюць склады Wildberries у Расіі. У выніку кампанія нясе вялізныя страты. Кіеў тлумачыць удары роляй гэтых лагістычных цэнтраў у забеспячэнні расійскага войска, у тым ліку — зброяй.

Акрамя Беларусі WB будуе два аб'екты ў Казахстане — у Алматы і Астане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.