Уначы ў Полацку згарэў рынак — больш за 50 павільёнаў знішчыў агонь

Рынак "Скарб" у Полацку

Рынак "Скарб" у Полацку

У Полацку згарэў рынак "Скарб" — агонь знішчыў больш за 50 гандлёвых павільёнаў, расказалі ў МНС. Паведамленне пра пажар паступіла ратавальнікам уначы. Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца, усярэдзіне аднапавярховага будынка ўжо бушаваў агонь, а памяшканні былі ў дыме.

Ратавальнікам удалося патушыць пажар з дапамогай 11 адзінак тэхнікі. На шчасце, абышлося без пацярпелых. А вось сам будынак сур'ёзна пашкоджаны — згарэла мноства павільёнаў.

Страты для тых, хто там працаваў, выглядаюць сур'ёзнымі: гандлёвыя кропкі выгарэлі, тавар і абсталяванне страчаны, а сам будынак давядзецца прыводзіць у парадак пасля моцнага пажару. Пакуль незразумела, у якія тэрміны і за чый кошт атрымаецца аднавіць інфраструктуру і ці вернуцца гандляры на ранейшыя месцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.