У Лідзе гарэў міні-рынак

Пажар на рынку ў Лідзе

Пажар на рынку ў Лідзе / @mchs112by

Работнікі МНС паведамілі, што ліквідавалі пажар на міні-рынку ў Лідзе. Раніцай ім паступіла паведамленне ад відавочцы, які распавёў пра ўзгаранне на вуліцы Тухачэўскага.

Да моманту прыбыцця падраздзяленняў МНС гарэлі 14 гандлёвых павільёнаў. Унутры нікога не было.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Ніхто не пацярпеў.

Прычына здарэння высвятляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.