Польшча ў 11-ы раз працягнула дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю
Беларуска-польская мяжа / Еўрарадыё
Польшча ў 11-ы раз працягнула дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю. Чарговае рашэнне набудзе моц 30 лістапада.
Адмысловы рэжым на беларуска-польскай мяжы дзейнічае з 13-га чэрвеня 2024 года. У МУС Польшчы тлумачаць неабходнасць гэтай меры падтрыманнем высокага ўзроўню аператыўнай пільнасці.
З 1-га студзеня па 24-га лістапада 2026 года зафіксаваныя 482 спробы перасячэння мяжы па-за пунктамі пропуску. Гэта амаль удвая менш, чым за аналагічны перыяд 2025 года.
Ва ўмацаванне мяжы інвеставана каля 750 млн долараў.