На беларуска-польскую мяжу вярнуліся мігранты

Парушальнікі беларуска-польскай мяжы

Парушальнікі беларуска-польскай мяжы / Памежная служба Польшчы

За апошнія некалькі дзён польскія памежнікі спынілі больш за 50 мігрантаў, якія спрабавалі трапіць з Беларусі на тэрыторыю Еўрасаюза нелегальна — у абыход пунктаў пропуску.

Гэта шмат, улічваючы, што пры канцы лета на беларуска-польскай мяжы было зацішша. Часам нават па некалькі дзён увогуле не было спробаў пераадолець агароджу, збудаваную паміж Польшчай і Беларуссю.

Усіх, хто спрабаваў незаконна перасячы мяжу, палякі вярнулі ў Беларусь. Абышлося без здарэнняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.