Фіны асвісталі гімн Беларусі і павесілі банер з Лукашэнкам у выглядзе прусака

Матч паміж зборнымі Фінляндыі і Беларусі ў Лізе нацый пачаўся са скандалу

Матч паміж зборнымі Фінляндыі і Беларусі ў Лізе нацый пачаўся са скандалу / Tribuna.com

29 верасня зборная Беларусі па футболе правяла другі матч у чарговым розыгрышы Лігі нацый УЕФА. У Хельсінкі падапечныя Віктара Ганчарэнкі згулялі ўнічыю — 0:0 — з Фінляндыяй, набраўшы першы бал у турніры.

Фінскія балельшчыкі перад пачаткам матчу павесілі велізарны банер, на якім Аляксандр Лукашэнка быў намаляваны ў выглядзе прусака, а надпіс на банеры абвяшчаў: "Твой дзень прыйдзе".

Затым падчас выканання гімна Беларусі стадыён пачаў свістаць і гудзець.

Сама гульня запомнілася двума адмененымі галамі беларусаў пасля прагляду суддзёй VAR і адмененым пенальці ў браму Беларусі.

Фины освистали гимн Беларуси и вывесили банер с Лукашенко в образе таракана

"Белакрылыя" набіраюць першы бал. Нагадаем, што раней беларусы прайгралі Албаніі з лікам 0:2.

3 кастрычніка каманда Ганчарэнкі згуляе супраць Сан-Марына, а 6 кастрычніка — зноў супраць Фінляндыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.