Беларусь прайграла Албаніі і сыграе ў стыкавым матчы ў Лізе нацый
Беларусы страцілі шанс з першага месца паспаборнічаць за выхад на Еўра-2028 / АБФФ
15 лістапада зборная Беларусі па футболе ў Лізе нацый сыграла супраць Албаніі і прайграла з лікам 0:2.
Беларусы ў выпадку перамогі займалі б першае месца ў групе С1 і маглі б палегчыць сабе задачу трапіць на Еўра-2028.
Цяпер камандзе Віктара Ганчарэнкі прадстаіць стыкавы матч з чацвёртай камандай з Лігі В. Лёсаванне пройдзе 20 лістапада, а гульня запланавана на 25–30 сакавіка 2027 года.
Лёсаванне кваліфікацыі на Еўра-2028 пройдзе 6 снежня ў Белфасце. Беларусы будуць у чацвёртым кошыку.
Выніковае становішча ў групе С1: