Беларусы забілі гол фінам на 14-й секундзе — гэта рэкорд зборнай

Гэта быў адзіны гол у матчы

Гэта быў адзіны гол у матчы / АБФФ

6 кастрычніка зборная Беларусі па футболе правяла чарговы матч у Лізе нацый. Беларусы гулялі з фінамі і здабылі перамогу з мінімальным лікам — 1:0. Гол на 14-й секундзе забіў Арцём Шуманскі.

Лік мог быць большым, але беларусы не рэалізавалі пенальці. Выконваць яго даручылі не Шуманскаму, які яго заработаў, а Захару Волкаву. Той не справіўся.

Беларуская зборная ўпершыню абыграла Фінляндыю, забіўшы самы хуткі гол у сваёй гісторыі.

Дзякуючы гэтай перамозе беларусы выйшлі на другое месца ў групе С. Наперадзе ў каманды Віктара Ганчарэнкі матчы з Албаніяй і Сан-Марына.

Белорусы забили гол финнам на 14-й секунде — это рекорд сборной

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.